Хартыйная харчоўня

Ізноў, браткі, у хаце тлумна —
“Свядомы” люд наперабой
З выглёндам аж празмерна “вумным”
Заняўся бруднаю дзяльбой.

І так заўзята, так фацэтна
Старую ладзяць зноў камедзь
З адным жаданнем: каб канкрэтна
Зайздросны куш сабе займець..

Хартыйцы з Радзінай “бядотнай”
Вам не цюхцяі-цельпукі —
Урваць сабе кусок смакотны
З чужое кайстры спрытнякі.

Здавён імпэт хартыйцы маюць
Да грошай спонсараў-дзядзькоў —
Прэч ад карыта адганяюць
Сваіх хаўруснікаў-братоў..

На Радзіну – о матка свента! —
Якійсць страшэнны жор напаў:
Ўсю касу выграбла б дарэшты,
Каб хто дазвол на гэта даў.

І каб было магчыма толькі
Дзядзькоў шчэ болей раскруціць,
Яны б змаглі, нібы клапоў тых,
Ідэй вызвольных настварыць.

Таму хачу з усёй шчыротай
Тамтэйшым ўсім хлапцам сказаць:
Знайдзіце вы сабе работу,
Каб за бугром не жабраваць.